Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Для вызваленых палітвязняў сабрана амаль 37 тыс. еўра 36.746 еўра сабрана за чатыры дні ў рамках экстранага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых 16 верасня палітвязняў, вынікае са звестак на яго старонцы. Як адзначаў “Позірк”, заяўленыя 25 тыс. еўра (1 тыс. кожнаму вызваленаму) было сабрана менш чым за шэсць гадзін пасля адкрыцця збору. Збор будзе працягвацца да 16 кастрычніка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 фэйсбук-старонка Асты Андрыяўскене, супрацоўніцы МЗС Літвы

  2. Міністр сельскай гаспадаркі Малдовы прапанаваў адмовіцца ад экспарту тавараў у Беларусь Міністр сельскай гаспадаркі Малдовы Яўджэніу Асмакеску выступіў за поўную адмову ад экспарту тавараў у Беларусь і Расію, паведамляе выданне “КП у Малдове”. Падкрэсліўшы, што гэта яго “асабістае меркаванне”, кіраўнік ведамства заявіў, што адмова ад паставак пакажа “поўную прыхільнасць” Кішынёва санкцыйнай палітыцы Захаду ў дачыненні да дзвюх краін. “Трэба ўлічваць, што ў нас ёсць экспарцёры на гэтыя два рынкі — больш на Беларусь, чым на Расію”, — канстатаваў Асмакеску. Ён адзначыў, што такія кампаніі пацерпяць праз забарону на экспарт, таму ўлады Малдовы “павінны распрацаваць праграму для іх падтрымкі, каб дапамагчы пранікнуць на рынак Еўрасаюза”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  3. edited

    МНС ліквідавала пажар у інтэрнаце ў Дрыбіне Узгаранне здарылася напярэдадні вечарам, гаворка аб інтэрнаце на вуліцы Юбілейнай. “На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася задымленне на трэцім паверсе”, — паведамляе ведамства. Адзначаецца, што “ў выніку спрацоўкі маўленчага апавяшчэння аб пажары з будынка эвакуявана 40 чалавек, з іх чацвёра дзяцей”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС

  4. edited

    Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах Генасамблеі ААН Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах Генеральнай Асамблеі ААН. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тэлеграм-канале. “Наперадзе тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН, — сказала палітык. — Гэта заўсёды вельмі насычаныя дні, калі ў адным месцы збіраюцца сусветныя лідары і можна за некалькі дзён правесці дзясяткі, а то і сотні важных размоў. Таму ў мяне наперадзе шмат сустрэч”. Паводле слоў Ціханоўскай, у Нью-Ёрку яна будзе размаўляць “аб вызваленні палітвязняў, аб падтрымцы беларусаў, аб бяспецы і незалежнасці Беларусі”. “Вельмі важна нагадваць: калі свет абмяркоўвае будучыню нашага рэгіёна, Беларусь не можа заставацца проста радком побач з Расіяй. У нас ёсць свой голас і свае інтарэсы”, — падкрэсліла яна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Медыяслужба ААН

  5. Пад коламі мікрааўтобуса ў Гомельскай вобласці загінуў 65-гадовы пешаход — меркавана нецвярозы Аб гібелі 65-гадовага пешахода ў дарожна-транспартным здарэнні паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці. 19 верасня каля 20:20 45-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Рэно Майстар”, рухаючыся на 184 км аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы (Брэсцкая вобласць), паводле папярэдняй інфармацыі, “здзейсніў наезд на 65-гадовага пешахода, які знаходзіўся ў нецвярозым стане”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што ў момант аварыі пешаход перасякаў праезную частку ў неўстаноўленым месцы паблізу нерэгуляванага пешаходнага пераходу, ён не быў пазначаны святлоадбівальным элементам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДАІ Гомельскай вобласці

  6. edited

    Малады кіроўца загінуў у ДТЗ пад Лунінцом — “БМВ” вылецеў у кювет і перакуліўся Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лунінецкім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Аварыя здарылася 20 верасня каля 10:20. Адзначаецца, што 26-гадовы кіроўца “БМВ” рухаўся па вуліцы Сельскай у аграгарадку Багданаўка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і “дапусціў перакульванне транспартнага сродку”. Мужчына загінуў на месцы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Брэсцкага аблвыканкама

  7. edited

    У 20 раёнах уведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў У 98 раёнах Беларусі з 118 дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У 20 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. Абмежаванні распаўсюджваюцца на Клічаўскі раён (Магілёўская вобласць), Акцябрскі, Жыткавіцкі (абодва — Гомельская вобласць), Старадарожскі, Слуцкі, Салігорскі, Любанскі (усе — Мінская вобласць), Столінскі, Лунінецкі, Ганцавіцкі, Пінскі, Івацэвіцкі, Іванаўскі, Бярозаўскі, Драгічынскі, Пружанскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі, Брэсцкі і Маларыцкі (усе — Брэсцкая вобласць). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ravel.by

  8. edited

    Пра затрыманне ў Гомелі 17-гадовага кіроўцы паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці Падлетак затрыманы ноччу (дата не ўказана) на аўтадарозе Р-150 Гомель — Хутар. Адзначаецца, што інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль “Хюндай”, які “значна перавышаў устаноўленую хуткасць”. “Пасведчання кіроўцы ён не мае і ніколі яго не атрымліваў. Высветлілася, што малады чалавек ужо прайшоў навучанне ў аўташколе, аднак экзамен у ДАІ яшчэ не здаваў — па ўзросце. Разам з тым бацькі ўжо паспелі купіць яму ўласны аўтамабіль, зарэгістраваўшы яго на бацьку”, — гаворыцца ў паведамленні. На кіроўцу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: ДАІ Гомельскай вобласці / стоп-кадр: "Позірк"

  9. Зніклыя ў Браслаўскім раёне дзеці знойдзены Адзначаецца, што “іх жыццю і здароўю нічога не пагражае”. Вышук жыхароў вёскі Чарніцы Ступеня Міхаіла Анатольевіча (2012 года нараджэння) і Марцінкевіча Арсенія Аляксеевіча УУС абвясціла раніцай 20 верасня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 34travel.me

  10. edited

    У Браслаўскім раёне шукаюць двух дзяцей 19 верасня зніклі два хлопчыкі — 14-гадовы Міхаіл Ступень і 10-гадовы Арсеній Марцінкевіч. Каля 21:00 яны пакінулі месца жыхарства ў вёсцы Чарніцы. Паводле міліцыі, дзеці выхоўваюцца ў прыёмнай сям’і і напярэдадні казалі, што хочуць паехаць да сябра ў Верхнядзвінск. МНС таксама паведамляла пра знікненне двух дзяцей у Мінскім раёне — іх ужо знайшлі, з імі ўсё добра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Віцебскага аблвыканкама

  11. edited

    Вячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Аб размарозцы стасункаў паміж дэмсіламі і Украінай заявіў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскі Франак Вячорка на V Форуме Астрожскіх (праходзіў ў Кіеве 18–19 верасня). Паводле яго слоў, “дзверы прыадчыненыя”, цяпер “важна напоўніць гэта практычным зместам”. “Пасля травеньскіх сустрэч (візіту Ціханоўскай і дэлегацыі дэмсіл ва Украіну. — “Позірк”.) мы сабралі рабочую беларускую групу, распрацавалі прапановы па праектах і напрамках супрацы, перадалі ў МЗС Украіны. Наступны крок — стварыць такую каардынацыйную групу з украінскім бокам”, — сказаў Вячорка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  12. За тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. 15.981 вакансія адкрыта на 20 верасня 2026 года для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці. Раней “Позірк” паведамляў, што 13 верасня такіх вакансій на сайце дзяржслужбы было 15.420. Такім чынам, за тыдзень іх колькасць павялічылася на 561 (+3,6%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  13. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 20 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Экскурсія па Беластоку верасня 1939-га (паведамяць па рэгістрацыі, 11:00) ▪️Алесь Камоцкі ў Н’ю-Ёрку (грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, 401 Atlantic Avenue) ▪️Майстар-клас па стварэнні "відкоў" у Заслаўі (Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, 13, 12:00) ▪️Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы (Музей народнай архітэктуры і побыту) ▪️Майстэрня трансфармацыі турэмнага досведу ў Варшаве ад Насты Лойка (13:00) ▪️Выстава "Прастора вечных сэнсаў" у Віцебску (Мастацкі музей, вул. Леніна, 32, 18:00) ▪️Вечарына "Бельведэр Умястоўскіх" у Жамыслаўлі (Сядзіба Умястоўскіх, 16:00) ▪️Фінісаж выставы карціны Марка Шагала "Шпацыр" у Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, К. Маркса, 24, 19:00) 🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!

  14. edited

    🌙 Галоўныя навіны 19 верасня: ❗️Прадстаўнікі Украіны і дэмакратычнай супольнасці Беларусі дамовіліся разам высвятляць абставіны перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей 🤝 Ціханоўская падтрымала прыняцце ЗША закона пра “санкцыі з пекла” ў дачыненні да Расіі 📣 Пазітыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў вырасла за год — даследаванне ✅ Фракцыя "Беларусы дзеяння" ў КР вылучыла Таццяну Лукаянаву кандыдатам на пасаду прадстаўніцы АПК па сацпалітыцы 🫶 Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Беларусі праз пяць дзён пасля таго, як новы амбасадар у Мінску пачаў выконваць абавязкі 📷 Этнафэстываль у Строчыцах Крынiца: etna.by

  15. edited

    Прадстаўнікі Украіны і дэмакратычнай супольнасці Беларусі дамовіліся разам высвятляць абставіны перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей Удзельнікі V Форуму Астрожскіх у Кіеве дамовіліся аб'яднаць намаганні для сістэмнага выяўлення, дакументавання і прававой верыфікацыі фактаў перамяшчэння дзяцей, у тым ліку з "аздараўленчых лагераў". Яны плануюць дакументаваць прыналежнасць беларускіх службовых асоб да гэтых дзеянняў і заклікаць міжнародныя ўстановы далучыцца. Таксама заяўлена гатоўнасць садзейнічаць бяспечнаму вяртанню дзяцей ва Украіну або ў трэція бяспечныя краіны. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Mali Desha / unsplash.com

  16. edited

    Ціханоўская падтрымала прыняцце ЗША закона пра “санкцыі з пекла” ў дачыненні да Расіі “Я вітаю падпісанне закона ЗША пра санкцыі, прапанаванага Ліндсі О. Грэмам і закліканага ўзмацніць ціск на Расію за яе вайну супраць Украіны. Падтрымліваючы Украіну, вы таксама падтрымліваеце беларусаў у нашай барацьбе за свабоду. Мы павінны прымусіць дыктатараў плаціць больш высокую цану за вайну і рэпрэсіі”, — напісала палітык у сацыяльнай сетцы X. Трамп падпісаў згаданы закон 18 верасня. Ініцыятар дакумента Ліндсі Грэм, які называў прапанаваныя захады “санкцыямі з пекла”, яго прыняцця не застаў — сенатар памёр 11 ліпеня ва ўзросце 71 года. ☝️У законе прыведзены спіс пасад чыноўнікаў у структуры дзяржаўнага кіравання Расіі — найвышэйшага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва, кіраўнікоў ключавых эканамічных ведамстваў, спецслужбаў, сілавых структур. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  17. edited

    Вячорка спадзяецца на выпрацоўку ў найбліжэйшы тыдзень крокаў па вырашэнні праблем беларусаў ва Украіне На V Форуме Астрожскіх у Кіеве ён заявіў, што многія праблемы беларусаў ва Украіне ўпіраюцца ў легалізацыю: пашпарты заканчваюцца, няма механізмаў іх вырашэння. Вячорка паведаміў, што з прадстаўніком Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага абмяркоўвалася стварэнне рабочай групы па праблемах беларусаў, а з дэпутатамі Вярхоўнай Рады — законапраекты для разблакавання рахункаў і спрашчэння легалізацыі. Ён адзначыў, што за апошні год шмат змянілася ў стасунках з Украінай: сустрэча Ціханоўскай з Зяленскім у Вільнюсе, яе візіт ва Украіну, ультыматум Зяленскага Лукашэнку. Абмяркоўвалася, як напоўніць беларуска-ўкраінскую супрацу, дапамагчы студэнтам і пашыраць культурныя ініцыятывы. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 "Позірк", Yehor Milohrodskyi / стоп-кадр, коллаж: "Позірк"

  18. edited

    Пазітыўнае стаўленне ўкраінцаў да беларусаў вырасла за год — даследаванне Паводле даследавання Інстытута "Палітычная сфера" і Info Sapiens, пазітыўна да грамадзян Беларусі ставіцца 44,5% украінцаў — гэта больш, чым у кастрычніку 2025 года (35,6%). Негатыўна — 36,1% (раней 49,7%). Найлепш да беларусаў ставяцца ў Латвіі (50,4%) і Польшчы (49,8%), горш — у Літве (37,1%). Да беларусаў, якія жывуць ва Украіне, пазітыўна ставіцца 78% апытаных. Пры гэтым 49,5% украінцаў лічаць, што стаўленне да беларусаў пагоршылася пасля пачатку вайны. Галоўнай прычынай пагаршэння назвалі вайсковую і палітычную падтрымку РФ з боку Беларусі (71%). ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Andrew Keymaster / unsplash.com

  19. edited

    Фракцыя "Беларусы дзеяння" ў КР вылучыла Таццяну Лукаянаву кандыдатам на пасаду прадстаўніцы АПК па сацпалітыцы Лукаянава ўваходзіла ў выбарчы спіс блока "Беларусы дзеяння" на выбарах у КР 4-га склікання, але дэлегатам не стала. Паводле фракцыі, яна мае больш за 25 гадоў досведу ў адукацыі, бізнэсе, кіраванні, медыцыне і безнаяўных разліках. Пасля 2020 года займалася грамадскай дзейнасцю, падтрымкай пацярпелых ад рэпрэсій. ☝️Раней на гэтую пасаду былі вылучаныя Вераніка Станкевіч і Юлія Міцкевіч. Да 9 жніўня 2026 года профільнае прадстаўніцтва ачольвала Вольга Зазулінская. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Eeuroradio.fm

  20. edited

    Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Беларусі праз пяць дзён пасля таго, як новы амбасадар у Мінску пачаў выконваць абавязкі Новыя захады пашыраюць забарону на экспарт тавараў, якія могуць спрыяць вайсковаму і тэхналагічнаму развіццю Беларусі, а таксама на транзіт праз яе тэрыторыю. Уводзяцца абмежаванні на імпарт тавараў, што прыносяць Беларусі істотныя экспартныя даходы. У фінансавай сфере забараняюцца аперацыі з беларускім лічбавым рублём і крыптаактывамі, а таксама з пастаўшчыкамі такіх паслуг. За пяць дзён да гэтага, 14 верасня, новы амбасадар Швейцарыі Штэфан Эстэрман уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Ігару Сякрэце. Швейцарыя — адна з нешматлікіх краін Еўропы, якая накіравала ў Мінск дыпламата ўзроўню амбасадара, але традыцыйна далучаецца да санкцый ЕС. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Eberhard Grossgasteiger / unsplash.com

  21. Older posts