Пра затрыманне ў Гомелі 17-гадовага кіроўцы паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці Падлетак затрыманы ноччу (дата не ўказана) на аўтадарозе Р-150 Гомель — Хутар. Адзначаецца, што інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль “Хюндай”, які “значна перавышаў устаноўленую хуткасць”. “Пасведчання кіроўцы ён не мае і ніколі яго не атрымліваў. Высветлілася, што малады чалавек ужо прайшоў навучанне ў аўташколе, аднак экзамен у ДАІ яшчэ не здаваў — па ўзросце. Разам з тым бацькі ўжо паспелі купіць яму ўласны аўтамабіль, зарэгістраваўшы яго на бацьку”, — гаворыцца ў паведамленні. На кіроўцу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: ДАІ Гомельскай вобласці / стоп-кадр: "Позірк"