Пад коламі мікрааўтобуса ў Гомельскай вобласці загінуў 65-гадовы пешаход — меркавана нецвярозы Аб гібелі 65-гадовага пешахода ў дарожна-транспартным здарэнні паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці. 19 верасня каля 20:20 45-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Рэно Майстар”, рухаючыся на 184 км аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы (Брэсцкая вобласць), паводле папярэдняй інфармацыі, “здзейсніў наезд на 65-гадовага пешахода, які знаходзіўся ў нецвярозым стане”, гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што ў момант аварыі пешаход перасякаў праезную частку ў неўстаноўленым месцы паблізу нерэгуляванага пешаходнага пераходу, ён не быў пазначаны святлоадбівальным элементам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДАІ Гомельскай вобласці