Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 23 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Вызвалены медыяменеджар Аляксандраў: Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што я вельмі шчаслівы чалавек “Наогул я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што я вельмі шчаслівы чалавек, таму што такой колькасці добрых людзей ёсць справа да Андрэя Аляксандрава. Столькі цёплых слоў атрымаў за гэтыя шэсць гадоў (пакуль меў магчымасць атрымліваць лісты) ад незнаёмых людзей“, — заявіў журналістам у Вільнюсе экс-палітвязень, былы намеснік дырэктара БелаПАН, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў. Паводле яго слоў, людзі ў няволі чакаюць вызвалення, усе спадзяюцца, у прыватнасці, на перамоўны працэс амерыканскай дэлегацыі з беларускімі ўладамі: “Вядома, усе хочуць дадому“. ☝️У пачатку верасня стала вядома, што Аляксандраў аб'яўлены лаўрэатам прэміі Free Media Awards 2026 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў у Вільнюсе 16 верасня 2026 года. Фота: "Позірк"

  2. edited

    Коўл разлічвае зноў наведаць Беларусь праз месяц — Reuters Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл разлічвае зноў наведаць Мінск "прыкладна праз месяц" і "спадзяецца дамагчыся вызвалення "яшчэ сотняў зняволеных". "Спадзяюся, сотні. Не ведаю. Вось на што я спадзяюся, — цытуе яго інфармагенцтва. — Я ўпэўнены, што мы даможамся значна большага". Сёння па выніках перамоў у Мінску Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітзняволеных, у тым ліку асуджаныя па "справе БелаПАН" Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў і Ірына Злобіна. Яны вывезеныя ў Літву. ☝️Коўл анансаваў зняцце санкцый ЗША з канцэрна "Беллесбумпрам" і прадпрыемства "Лакафарба". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Джон Коўл на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам 15 верасня ў Мінску. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

  3. edited

    Адкрыты збор на шэлтары для вызваленых і вывезеных палітвязняў, асноўны збор за некалькі гадзін закрыты на 80% Пра адкрыццё збору на суму 10 тыс. еўра на падтрымку шелтараў у Вільнюсе абвясціў фонд "Краіна для жыцця". На гэты момант сабрана больш за 3,3 тыс. еўра. Фонд таксама прапануе перадаваць вызваленым адзенне, тэхніку, сродкі гігіены. ☝️Адначасова працягваецца збор, абвешчаны для вызваленых палітзняволеных Фондам салідарнасці Bysol. Заяўленая сума — 25 тыс. еўра, каб выплаціць 1 тыс. еўра кожнаму. Ужо сабрана амаль 80% сумы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 pixabay.com

  4. edited

    Военные отрабатывают боевые задачи против БПЛА и с их помощью, при этом используют технику “из народного хозяйства“ В ходе маневров артиллерийские расчеты 51-й гвардейской артиллерийской бригады “выполняют огневые задачи с применением высокоточных снарядов “Краснополь”, говорится в релизе: “Разведка целей и корректировка огня осуществляется с помощью БПЛА“. По словам заместителя госсекретаря Совбеза Андрея Горбатенко, также развернут бригадный пункт приема техники, через который поступает техника из народного хозяйства”. В рамках командно-штабных учений с Западным оперативных командованием, которые проходят 15­–18 сентября, военнослужащие также “особое внимание уделяют защите от угроз со стороны БПЛА“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: magnific.com

  5. edited

    Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў нарэшце разам ❤️ Іх затрымалі ў адзін дзень. І ў адзін дзень вызвалілі. Ірына Злобіна была прыгавораная да 9 гадоў калоніі за нібыта "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак", і "здраду дзяржаве". За гэта, а таксама за "ўхіленнне ад выплаты падаткаў" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі медыяменеджар Андрэй Аляксандраў. ☝️1 верасня 2022 года Ірына і Андрэй пабраліся шлюбам, калі знаходзіліся ў следчым ізалятары. І вось цяпер яны разам сустрэліся на волі. ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 "Позірк"

  6. edited

    Ціханоўская і Латушка падзякавалі ЗША за вызваленне палітвязняў Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і яе намеснік па АПК Павел Латушка віталі сённяшняе вызваленне 25 беларускіх палітвязняў. "Кожнае вызваленне патрабуе велізарных намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча вызваляць усіх палітвязняў. Таму я ўдзячная спецпрадстаўніку Джону Коўлу і ЗША за складаныя перамовы, якія працягваюцца", — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х. Латушка ў той жа сацсетцы падзякаваў Коўлу за "выратаванне яшчэ 25 чалавек з турмаў рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі ад імя прэзідэнта Дональда Трампа": "Ваша праца неацэнная. Нягледзячы на хлусню Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі няма рэпрэсій і палітычных зняволеных, беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі працягваюцца". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 pixabay.com

  7. edited

    За пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая Па выніках студзеня — жніўня 2026 года аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым вымярэнні склаў 11 млрд 25 млн 128 тыс. рублёў — на 1,7% менш, чым за восем месяцаў 2025-га (11 млрд 215 млн 770 тыс.), і ў 2,1 раза больш, чым за той жа перыяд 2021-га (5 млрд 253 млн 671 тыс.), сведчыць праведзены “Позiркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 optominsk.by

  8. edited

    “Рэпарцёры без межаў” віталі вызваленне беларускіх журналістаў RSF (“Рэпарцёры без межаў”) віталі вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка, вынікае з паведамлення арганізацыі ў сацсетцы Х. Там таксама адзначылі, што “прымусовае выгнанне ў Літву — гэта жорсткі крок”. “Усе журналісты, якія дагэтуль застаюцца пад вартай, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя”, — заявілі “Рэпарцёры без межаў”. У рамках “справы БелаПАН” Аляксандраў быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, Злобіна — на 9 гадоў, Наважылаў — на 6. "Позірк" вядзе анлайн-рэпартаж пра падзею. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў, фэйсбук-старонка Асты Андрыяўскене, супрацоўніцы МЗС Літвы

  9. edited

    Грузаперавозкі ў Беларусі растуць пасля некалькіх гадоў падзення У студзені—жніўні 2026 года аб’ём грузаперавозак вырас на 2,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, паведамляе Белстат. Рост паскараецца паступова: пасля спаду ў першым квартале да красавіка паказчык выйшаў у плюс. Аднак гэта пакуль выглядае хутчэй як аднаўленне пасля працяглага падзення, чым як устойлівы прарыў. У 2025 годзе грузаперавозкі скараціліся на 2,6%, а ў папярэднія гады транспартны сектар перажыў яшчэ большы спад. Пры гэтым пасажыраабарот расце значна хутчэй — на 7,6% за восем месяцаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pulscen.by

  10. edited

    Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 16 верасня Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня 2026 года. Курс долара знізіўся да 3,0228 рубля (-0,19%; -0,0058 рубля), юаня — да 4,5153 рубля за 10 (-0,02%; -0,0009), еўра — да 3,4867 (-0,11%; -0,0038). Расійскі рубель падаражэў да 3,6018 за 100 (+0,05%; +0,0019). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Eric Prouzet / unsplash.com

  11. edited

    BySol адкрыў экстраны збор для 25 вызваленых палітвязняў Ужо сабрана больш за 10 тыс. еўра “Вызваленне не адмяняе наступстваў рэпрэсій — турма працягваецца ў бессані, трывозе, разбураным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да нармальнага жыцця, — канстатуе фонд. — Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць далей. Амаль усім трэба зноўку наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, купляць самыя неабходныя рэчы”. Заяўленая сума збору складае 25 тыс. еўра. Мэтай фонду з’яўляецца выплата мінімум 1 тыс. еўра кожнаму вызваленаму. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 скрыншот: "Позірк"

  12. Сярод вызваленых — вядомыя журналісты, медыяменеджары, культурныя і грамадскія дзеячы Гэта Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Людміла Чэкіна, Павел Белавус, Ірына Злобіна, Таццяна Кузіна, Яна Пінчук, Павел Петручэня, Алена Лазарчык, Дзмітрый Галавач, Святлана Якубовіч, Яўген Юшкевіч, Андрэй Цалюк, Яўген Бурло, Анастасія Лазарэнка, Алесь Чумакоў, Кірыл Пазняк, Андрэй Ярэмчык, Вольга Строева, Дзяніс Сальмановіч, Дзмітрый Колас, Ілья Верамееў, Сяргей Рабцаў, Кірыл Гняздзілаў і Яніна Пазняк. "Позірк" вядзе анлайн-рэпартаж пра падзею. 📷 фэйсбук-старонка Асты Андрыяўскене, супрацоўніцы МЗС Літвы

  13. edited

    Вінаватыя адкажуць за выкраданне і забойства Ганчара і Красоўскага — Ціханоўская Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х нагадала, што 16 верасня 1999 года ў Беларусі бясследна зніклі апаненты Аляксандра Лукашэнкі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Паводле слоў палітыка, “эскадроны смерці беларускага рэжыму выкралі і забілі” іх, сем’і зніклых дагэтуль ”не маюць магчымасці наведаць магілы”. “Цягам 27 гадоў рэжым адмаўляў іх сем’ям у праўдзе і правасуддзі. Вінаватыя адкажуць”, — напісала Ціханоўская. Экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. На аснове шматлікіх публікацый СМІ і важных сведчанняў можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што палітык і прадпрымальнік былі выкрадзеныя і пазней забітыя на загад Лукашэнкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 spring96.org

  14. edited

    Сярод вызваленых 16 верасня палітвязняў — асуджаныя па "справе БелаПАН” Наважылаў, Аляксандраў і Злобіна Сярод палітвязняў, вызваленых у Беларусі 16 верасня, знаходзяцца асуджаныя па “справе БелаПАН” журналіст Дзмітрый Наважылаў, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна. "Позірк" вядзе анлайн-рэпартаж пра падзею. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Калаж "Позірк"

  15. edited

    З Беларусі вывезуць 25 палітвязняў, частка памілаваных застанецца ў краіне Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла (15–16 верасня) з краіны вывезуць 25 асуджаных з палітычных матываў. Частка памілаваных застанецца ў Беларусі. Іх колькасць пакуль невядомая. "Позірк" вядзе анлайн-рэпартаж пра падзею. 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  16. edited

    Коўл анансаваў вызваленне 25 палітвязняў у абмен на зняцце санкцый ЗША з "Беллесбумпрама" і "Лакафарбы" 16 верасня спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джо Коўл анансаваў вызваленне 25 палітвязняў. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі. "Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — “Лакафарба” і “Беллесбумпрам”, — адзначаецца ў паведамленні. Гаворка ідзе пра 25 палітвязняў, якіх пасля вызвалення прымусова вывезуць за межы Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 advokatos.by

  17. edited

    Мужчына патануў у калодзежы ў Нясвіжскім раёне Пра ўтапленне мужчыны 1973 года нараджэння паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Інфармацыя аб выяўленні цела загінулага паступіла ў ведамства 15 верасня ў 12:24. Мужчына патануў у пітным калодзежы (глыбіня 13 м, узровень вады — каля 1 м) на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Квачы. Выняты з калодзежа супрацоўнікамі МНС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС

  18. edited

    Хрэнін прапанаваў сусветнай супольнасці паслугі Беларусі па пераадоленні “сістэмнага крызісу ранейшай мадэлі бяспекі” Пра “значную турбулентнасць” у міждзяржаўных стасунках і “крызіс сістэмы глабальнай бяспекі” заявіў 16 верасня міністр абароны Віктар Хрэнін на 13-м Пекінскім форуме па пытаннях бяспекі “Сяншань”, паведамляе прэс-служба ведамства. Хрэнін адзначыў, што цяперашні Сяншаньскі форум “праходзіць у момант сур’ёзных выпрабаванняў”: “Працягваецца канфлікт на тэрыторыі Украіны, узброенымі супрацьстаяннямі ахоплены Блізкі Усход, узмацняецца ваенная актыўнасць у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, адбываецца паступальная мілітарызацыя Арктыкі”. “Усе гэтыя працэсы не выпадковыя. Яны цесна звязаныя з глыбокай трансфармацыяй сусветнага ўкладу. На нашых вачах набывае канкрэтныя абрысы шматпалярная міжнародная архітэктура, якая прапануе новыя, больш збалансаваныя і прывабныя мадэлі развіцця”, — заявіў чыноўнік. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  19. edited

    Следчы камітэт паведаміў аб устанаўленні абставінаў гібелі 18-гадовага стажора на атракцыёне “Сальта” ў Магілёве “Праведзены значны комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося. Дапытаныя шматлікія сведкі, у тым ліку работнікі парку, наведвальнікі, службовыя асобы арганізацыі адпачынку і забаў. Праведзеныя вочныя стаўкі, якія дазволілі ліквідаваць супярэчнасці ў паказаннях і аднавіць аб’ектыўную карціну падзей”, — заявіла ведамства. Следчым “дэталёва вывучана і прааналізавана канфіскаваная дакументацыя: загады, службовыя інструкцыі, часопісы інструктажоў, дакументы па допуску да працы і ахове працы, а таксама тэхнічная дакументацыя на атракцыён “Сальта”. Па выніках расследавання адказнасць за дапушчаныя парушэнні ўскладзеная на 25-гадовую загадчыцу паркам атракцыёнаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

  20. Older posts