Вінаватыя адкажуць за выкраданне і забойства Ганчара і Красоўскага — Ціханоўская Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х нагадала, што 16 верасня 1999 года ў Беларусі бясследна зніклі апаненты Аляксандра Лукашэнкі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Паводле слоў палітыка, “эскадроны смерці беларускага рэжыму выкралі і забілі” іх, сем’і зніклых дагэтуль ”не маюць магчымасці наведаць магілы”. “Цягам 27 гадоў рэжым адмаўляў іх сем’ям у праўдзе і правасуддзі. Вінаватыя адкажуць”, — напісала Ціханоўская. Экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. На аснове шматлікіх публікацый СМІ і важных сведчанняў можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што палітык і прадпрымальнік былі выкрадзеныя і пазней забітыя на загад Лукашэнкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 spring96.org