Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.9%11K avg views
Posting 40.6/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 16.7 🤬 ❤ 👍
  1. Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа. https://nashaniva.com/408754 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408754

  2. edited

    Як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх трое паліцыянтаў. Адзін з паліцыянтаў параненым здолеў-такі нейтралізаваць нападніка У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць іншай зброі, паведамляюць польскія СМІ. Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік ездзіў вуліцамі і страляў абы ў каго. UPD. Паліцыя Кракава абвергла паведамленні, што нападнікаў было двое.

  3. Так выглядала страляніна ў Кракаве вачыма тых, па кім стралялі. Вылятае машына, з яе вядзецца агонь

  4. Момант затрымання стралка ў Кракаве папаў на відэа. На фота — карабін, з якога ён страляў Гэта самазарадная вінтоўка AR-15/M4. Патрульны паліцыянт на відэа як мінімум сем разоў стрэліў ва ўжо параненага тэрарыста, а пасля сам абсеў на брук — відавочна, і сам паранены. Паліцыянт — без спецэкіпіроўкі. Тэрарыст — у польскім камуфляжы. Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-ангельску: «Гэта што, кіно здымаюць?» «Не, то не кіно», — адказвае яна.

  5. edited

    Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. UPD. Як мінімум пяць чалавек загінулі Чалавека, які страляў з машыны па людзях, паранілі пры затрыманні. https://nashaniva.com/408753 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408753

  6. Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве Відэа з жывёлай з’явілася ў TikTok і ўжо сабрала больш за 224 тысячы праглядаў. https://nashaniva.com/408751 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408751

  7. У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг Інцыдэнт адбыўся каля аддаленага ўсходняга ўзбярэжжа краіны. https://nashaniva.com/408747 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408747

  8. edited

    Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа «Ён гандляваў і 10, і 15 гадоў [таму], і пры Савецкім Саюзе даваў [прадукцыю] МЗКЦ і гэтак далей. Звычайны гандаль». https://nashaniva.com/408748 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408748

  9. «Ставім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю У Беларусі вэнджаная скумбрыя падаражэла амаль да 50 рублёў за кілаграм. Цэннік у 49,99 рубля здзівіў пакупнікоў і выклікаў абмеркаванне ў сацыяльных сетках. Людзі параўноўваюць цяперашнюю цану з ранейшымі і спрабуюць прадказаць, колькі рыба будзе каштаваць да Новага года, піша @BGazeta. https://nashaniva.com/408744 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408744

  10. Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам Факт парушэння моўнага заканадаўства прызнаны, адпаведныя юрыдычныя працэдуры ўжо распачатыя. https://nashaniva.com/408741 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408741

  11. Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі Амерыканскія спецслужбы лічаць, што кітайская разведка завербавала топ-менеджарку сінгапурскай кампаніі Megaspeed Эліс Хуан, каб тая збірала інфармацыю пра кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга. Паводле звестак разведкі, паміж імі маглі быць не толькі дзелавыя, але і рамантычныя адносіны. https://nashaniva.com/408740 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408740

  12. edited

    На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны» Гэта толькі тыя, у чыіх актах аб смерці прамым тэкстам указана гібель у выніку ваенных дзеянняў, адзначаюць @cpartisans_by, прааналізаваўшы ўзламаныя даныя Расстата. https://nashaniva.com/408738 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408738

  13. edited

    Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі Той пабег скардзіцца Качанавай — але назад уступіць усё роўна не змог. https://nashaniva.com/407887 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407887

  14. На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9 У пачатку лістапада асартымент на рынках паступова змяншаецца, але купіць тут можна і летнія ягады, і свежыя гародніна, і сезонная садавіна. https://nashaniva.com/408734 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408734

  15. «Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру У інтэрв’ю Deutsche Welle праваабаронца расказаў пра лёс 300 тысяч еўра, якая належыць яму за Нобелеўскую прэмію міру, прысуджаную ў 2022 годзе https://nashaniva.com/408735 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408735

  16. Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў Яўген і Вольга з Барысава зараз ведаюць, якія з іх лічацца рэдкімі, дзе шукаць экзэмпляры з мінулага стагоддзя і чаму дзеля каляровых папяровых кружочкаў часам даводзіцца два месяцы абпальваць пальцы фенам. https://nashaniva.com/408717 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408717

  17. Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі «То сшыткаў не хапае, то зменны абутак патрэбны», цытуе словы Баскава пра сям’ю @zerkalo_io. https://nashaniva.com/408729 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408729

  18. edited

    З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага Блогер меркаваў, што калі апрацуе выяву памерлага Мікіты Мелказёрава з дапамогай штучнага інтэлекту, то сістэма дазволіць яе выкарыстоўваць. Выглядае, разлік аказаўся няўдалым. Знік у тым ліку стрым двухдзённай даўніны, у якім Ціханоўскі абяцае з прынцыпу ўключаць рэкламу з Мелказёравым па некалькі разоў за выпуск.

  19. edited

    ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек Удар па школе здзейснілі чатыры расійскія Су-34, вядомыя імёны шасцярых пілотаў і камандзіра, які спланаваў атаку. https://nashaniva.com/408728 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408728

  20. Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы Маштабнае расследаванне гэтых падзей узрушыла Кенію і прыцягнула ўвагу ўсяго свету. https://nashaniva.com/408727 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408727

  21. Older posts