Момант затрымання стралка ў Кракаве папаў на відэа. На фота — карабін, з якога ён страляў Гэта самазарадная вінтоўка AR-15/M4. Патрульны паліцыянт на відэа як мінімум сем разоў стрэліў ва ўжо параненага тэрарыста, а пасля сам абсеў на брук — відавочна, і сам паранены. Паліцыянт — без спецэкіпіроўкі. Тэрарыст — у польскім камуфляжы. Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-ангельску: «Гэта што, кіно здымаюць?» «Не, то не кіно», — адказвае яна.