З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага Блогер меркаваў, што калі апрацуе выяву памерлага Мікіты Мелказёрава з дапамогай штучнага інтэлекту, то сістэма дазволіць яе выкарыстоўваць. Выглядае, разлік аказаўся няўдалым. Знік у тым ліку стрым двухдзённай даўніны, у якім Ціханоўскі абяцае з прынцыпу ўключаць рэкламу з Мелказёравым па некалькі разоў за выпуск.