Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22.1K +0 24h
Reach per post (ERR)49.3%10.9K avg views
Posting40.8/daylast 36 minutes ago
Reactions per 1K views16.9❤ 🤬 👍
У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод
Атака адбылася пасля трохдзённай паўзы, у дзень, калі Уладзімір Зяленскі абвясціў пра аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ.
https://nashaniva.com/406930
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406930
Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь
Гэтым разам у снежні.
https://nashaniva.com/406929
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406929
Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце
«Я б на хаду выскачыла».
https://nashaniva.com/406928
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406928
У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?
Сёння на адзін сярэдні заробак у сталіцы можна купіць 0,65 кв. м на другасным рынку жылля. Для параўнання: 10 гадоў таму сярэдняга заробку хапіла б толькі на 0,46 «квадрата». Глядзіце, як змянялася даступнасць жылля ў Мінску.
https://nashaniva.com/406922
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406922
У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў
Маленькая Ксюша, для якой неабыякавыя беларусы сабралі касмічную суму на самы дарагі ў свеце ўкол, застанецца ў дзіцячым доме. Яе дзве сястры і брат таксама не вярнуцца да маці.
https://nashaniva.com/406897
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406897
У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць
З’ява набыла такі маштаб, што тэму падняла раёнка.
https://nashaniva.com/406920
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406920
Маск: Зяленскаму трэба сысці
«І так бойня працягнецца», — напісаў ён.
https://nashaniva.com/406917
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406917
Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах
З дапамогай геннай інжынерыі брытанскія навукоўцы знайшлі спосаб падоўжыць тэрмін захоўвання прывабнага выгляду бананаў. Новы сорт ужо атрымаў дазвол на вырошчванне ў Бразіліі.
https://nashaniva.com/406790
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406790
На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?
У Ціхім акіяне працягвае ўзмацняцца Эль-Ніньё — прыродная з'ява, якая ўплывае на надвор'е ва ўсім свеце. Сёлета яна можа стаць наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў, за што ўжо атрымала мянушку «Гадзіла». Калі чакаць піку і як гэта адаб'ецца на надвор'і ў Еўропе?
https://nashaniva.com/406893
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406893
Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ
«Забарона знятая. З нас досыць», — заявіў ён.
https://nashaniva.com/406915
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406915
У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала
Больш за стагоддзе навукоўцы памылкова адносілі выкапнёвага кракадзіла з Егіпта да роду, сучасныя прадстаўнікі якога жывуць за тысячы кіламетраў ад Афрыкі. Новае даследаванне дапамагло разабрацца ў гэтай загадцы і адкрыць раней невядомы від, які існаваў каля 50 мільёнаў гадоў таму.
https://nashaniva.com/406373
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406373
ВІДЭАНАВІНЫ. Скандальны зварот Лукашэнкі: што здарылася? / Нечаканая адстаўка начальніка міліцыі: падрабязнасці
Дзіўнае віншаванне Лукашэнкі. Беларусь рыхтуецца да страшнага: з’явіўся важны дакумент. Наталля Пяткевіч, Ганна Сялук і Дзмітрый Баскаў прыклалі руку да закрыцця вялікага бізнэсу: падрабязнасці. Яшчэ адзін сігнал для Лукашэнкі. Нечаканая адстаўка міліцэйскага начальніка. Знайшлі зніклага мінчука. Экстрэмальны скачок у Мінску. Арыштавалі былога палітвязня. У Мінску прадаюць плывучы дом. Эксперыментальная разметка ў Гродне.
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=mWVkq_Qsp0Y
Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы…
Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды».
https://nashaniva.com/406910
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406910
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
Ілан Маск, уладальнік кампаніі SpaceX, якая кіруе спадарожнікавай сістэмай сувязі Starlink, заявіў, што яе выкарыстанне абмежавана цывільнымі і абарончымі задачамі. Паводле яго слоў, прымяняць Starlink для наступальных ваенных дзеянняў было б некарэктна для камерцыйнай кампаніі.
https://nashaniva.com/406908
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406908
«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак
У савецкія часы ў двары царквы ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна дзеці расклалі вогнішча і збіраліся кінуць у яго стосы старых пажаўцелых дакументаў. Паперы прыцягнулі ўвагу мясцовай жыхаркі, настаўніцы Парэцкай школы Антаніны Сідарук, якая вырашыла аднесці гэтыя старыя дакументы дадому. Пазней высветлілася, што сярод іх аказаліся спісы жыхароў 13 вёсак, а таксама рабочых знакамітай суконнай фабрыкі Скірмунтаў. Пра тое, як некалькі стосаў паперы з вясковага вогнішча ператварыліся ў каштоўную крыніцу па гісторыі Піншчыны, піша @budzmaorg.
https://nashaniva.com/406892
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406892
Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску
Мінскія скейтары і райдары атрымаюць уласны маштабны спот пад дахам, дзе можна бяспечна круціць трукі ў любое надвор'е. Эксклюзіўнымі чарцяжамі і дэталямі ўнутранага ўладкавання будучай арэны падзяліліся спецыялісты праектнага інстытута «Белдзяржпраект».
https://nashaniva.com/406898
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406898
Каля берагоў Турцыі знайшлі найстаражытнейшае ў свеце затанулае судна
Карабель затануў каля 4400—4700 гадоў таму. Як сцвярджаюць даследчыкі, гэта самае старажытнае з вядомых затанулых суднаў у свеце. Яно існавала прыкладна ў той самы час, калі будавалі піраміду Хеопса ў Егіпце.
https://nashaniva.com/406894
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406894
Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці
Затрыманы — 36‑гадовы расійскі вайсковец родам з Санкт-Пецярбурга, які служыць у 1009‑м мотастралковым палку расійскіх узброеных сіл. Раней ён быў асуджаны за злачынства на тэрыторыі Расіі.
https://nashaniva.com/406900
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406900
Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі
Пасля затрымання артыста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
https://nashaniva.com/406896
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406896
edited
Галоўнае за 14 кастрычніка
SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі
Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне
У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам
Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі
У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?
«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба
Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме
Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму
Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка. «Ніхто не адніме у мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — напісаў ён перад смерцю
У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік