Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 55 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя У брытанскім горадзе Донкастэр 10 кастрычніка амурскі тыгр па мянушцы Алтай загрыз наведніка парку дзікай прыроды, які залез у ягоны вальер. Гісторыя абляцела ўсе сусветныя СМІ і набыла нечаканы працяг. https://nashaniva.com/406887 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406887

  2. На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага Відаць, ён упаў з вышыні. https://nashaniva.com/406891 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406891

  3. «Ніхто не адніме у мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова Іван Гудкоў пакінуў перадсмяротны тэкст, у якім кажа, што не змог пераадолець цяжкасцяў эміграцыі. https://nashaniva.com/406890 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406890

  4. У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам Яшчэ ў 2020 годзе Алег Маісееў ездзіў разам са Святланай Ціханоўскай і быў яе даверанай асобай. Пазней ён абвінавачваў яе атачэнне ў прысваенні дэмакратычнага лідарства і зблізіўся з апанентамі Офіса. Маісееў удзельнічаў у эфірах з Валерыем Цапкалам і Дзмітрыем Балкунцом і падтрымліваў кола, блізкае да тэлеграм-канала «Штаб Аношка», які займаецца дыскрэдытацыяй апазіцыйных дзеячаў. https://nashaniva.com/406877 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406877

  5. Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў Сярод іншага стала вядомае прозвішча новага намесніка Хрэніна. https://nashaniva.com/406889 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406889

  6. ВІДЭАНАВІНЫ. Скандальны зварот Лукашэнкі: што здарылася? / Нечаканая адстаўка начальніка міліцыі: падрабязнасці Дзіўнае віншаванне Лукашэнкі. Беларусь рыхтуецца да страшнага: з’явіўся важны дакумент. Наталля Пяткевіч, Ганна Сялук і Дзмітрый Баскаў прыклалі руку да закрыцця вялікага бізнэсу: падрабязнасці. Яшчэ адзін сігнал для Лукашэнкі. Нечаканая адстаўка міліцэйскага начальніка. Знайшлі зніклага мінчука. Экстрэмальны скачок у Мінску. Арыштавалі былога палітвязня. У Мінску прадаюць плывучы дом. Эксперыментальная разметка ў Гродне. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=mWVkq_Qsp0Y

  7. Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці Адпаведны законапраект ужо перададзены на разгляд ва ўрад. https://nashaniva.com/406886 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406886

  8. «Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў Увечары ў панядзелак расійскі ўдарны дрон выбухнуў каля 25‑павярховага жылога дома ў Кіеве. У гэты момант дызайнерка Лізавета Браўн праводзіла анлайн-заняткі і выпадкова зафіксавала выбух на відэа. Яе рэакцыя на прылёт стала віруснай у сацыяльных сетках. https://nashaniva.com/406865 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406865

  9. edited

    Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам» Напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады, прызначанага на 15—16 кастрычніка, прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні выступіла ў італьянскім Сенаце з моцнай прамовай, у якой выразна патлумачыла, чаму і Італія, і ўся Еўропа павінны надалей цвёрда падтрымліваць Украіну ў яе супраціўленні расійскай агрэсіі. https://nashaniva.com/406879 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406879

  10. «Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк напісаў у сваім тэлеграм-канале «некалькі простых слоў для беларусаў, якія разумна назіраюць рэчаіснасць». У іх ён выказаў сваё стаўленне да нядаўняй здзелкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і пашкадаваў, што «тут не атрымалася паразумення з кіраўніцтвам Украіны». https://nashaniva.com/406878 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406878

  11. edited

    Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага праціўніка Пуціна і вайны Пра смерць старэйшага сына паведаміў сам Дзмітрый Гудкоў. https://nashaniva.com/406876 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406876

  12. Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі Былы палітвязень Яўген Юшкевіч, 15 верасня вызвалены ў выніку здзелкі з амерыканцамі і выдвараны за межы Беларусі, упершыню з таго часу апублікаваў пасты ў інстаграме і трэдсах. https://nashaniva.com/406875 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406875

  13. У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка У ПДР яе няма. Дзе яна з'явілася і дзеля чаго? https://nashaniva.com/406830 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406830

  14. Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку! Гэтае інтэрв’ю з галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» Аляксандрам Манцэвічам — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні, піша @bajmedia. Улады газету і сайт зачынілі, а Аляксандр Манцэвіч правёў за кратамі два з паловай гады. https://nashaniva.com/406848 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406848

  15. edited

    Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына? Змена звычак мае цікавыя падставы. https://nashaniva.com/406675 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406675

  16. edited

    У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы? Плывучы дом прышвартаваны ў раёне вуліцы Карзюкі. https://nashaniva.com/406834 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406834

  17. Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу Гэта адбылося пасля публічных абразаў прапагандыста Рыгора Азаронка, які назваў яе «свіннёй» і «чарвяком». https://nashaniva.com/406855 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406855

  18. Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь? Сусветная эканоміка працягвае расці, але выгаду ад гэтага атрымліваюць далёка не ўсе. Адны краіны зарабляюць на развіцці штучнага інтэлекту, а іншыя пакутуюць ад дарагіх энергарэсурсаў і наступстваў ваенных канфліктаў. У выніку разрыў паміж імі павялічваецца. Міжнародны валютны фонд папярэджвае, што эканамічны рост усё больш канцэнтруецца ў невялікай групе краін. https://nashaniva.com/406758 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406758

  19. Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць Велізарныя насыпы прапануюць выкарыстоўваць для павышэння ўрадлівасці глебы. https://nashaniva.com/406838 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406838

  20. У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік Прынамсі пакуль акцыя бестэрміновая. https://nashaniva.com/406820 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406820

  21. Older posts