«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак У савецкія часы ў двары царквы ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна дзеці расклалі вогнішча і збіраліся кінуць у яго стосы старых пажаўцелых дакументаў. Паперы прыцягнулі ўвагу мясцовай жыхаркі, настаўніцы Парэцкай школы Антаніны Сідарук, якая вырашыла аднесці гэтыя старыя дакументы дадому. Пазней высветлілася, што сярод іх аказаліся спісы жыхароў 13 вёсак, а таксама рабочых знакамітай суконнай фабрыкі Скірмунтаў. Пра тое, як некалькі стосаў паперы з вясковага вогнішча ператварыліся ў каштоўную крыніцу па гісторыі Піншчыны, піша @budzmaorg. https://nashaniva.com/406892 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406892