Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.1%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 5 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС Сустрэча адбылася ўчора ў Егіпце. https://nashaniva.com/402443 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402443

  2. Трагічны фінал вядомага беларускага палітыка: барацьба з Лукашэнкам і непрыемны сюрпрыз ад сваіх 11 жніўня не стала Аляксандра Мілінкевіча, жыццё якога было падобным да сцэнарыя прыгодніцкага фільма. У юнацтве ён змяніў прозвішча, быў вучоным-фізікам, папулярным тэлевядучым і нават чэмпіёнам Беларусі па баскетболе, а таксама некалькі гадоў пражыў у Афрыцы. Паняцця смерці, здавалася, для яго не існавала ў прынцыпе, бо яна была не аднойчы пераможаная яшчэ да нараджэння. Але ж бяда прыйшла ў час, калі яе ніхто не чакаў. У нашым відэа мы расказваем пра неверагоднае жыццё Аляксандра Мілінкевіча. https://youtu.be/rMEoULZfYcQ

  3. Віктар Марціновіч: «Я, напэўна, апошні аўтар, які застаўся тут» Пісьменнік Віктар Марціновіч даў інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Zeit. У ім ён расказаў пра фінансавае выжыванне, ізаляцыю, жыццё ў пастаянным страху і патлумачыў, чаму катэгарычна адмаўляецца эміграваць з Беларусі. https://nashaniva.com/402438 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402438

  4. Жанчыны змогуць кіраваць Ліхтэнштэйнам. Адна з самых кансерватыўных манархій Еўропы змяніла правілы перадачы трона У княстве Ліхтэнштэйн адмянілі векавую традыцыю перадачы прастола выключна па мужчынскай лініі. Адгэтуль жанчыны маюць роўныя з мужчынамі правы на кіраванне дзяржавай і ўдзел у прыняцці рашэнняў унутры княжацкага дому. https://nashaniva.com/402435 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402435

  5. Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны Прынята лічыць, што нашы продкі рассяляліся па планеце, кіруючыся выключна зменамі клімату і пошукам багатых на ежу тэрыторый. Аднак новае даследаванне даказвае, што дзясяткі тысяч гадоў чалавецтвам кіраваў зусім іншы, нябачны і бязлітасны вораг. Ён будаваў неадольныя муры паміж папуляцыямі, не даючы ім сустракацца і фарміруючы тую генетычную разнастайнасць, якую мы маем сёння. https://nashaniva.com/402434 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402434

  6. Расія сцягвае ваенны флот у Балтыйскае мора пасля пагроз Пуціна ў бок Еўропы Расійскае камандаванне перакідвае дадатковыя баявыя караблі Паўночнага флоту ў Балтыйскае мора. Гэтыя манеўры адбываюцца на фоне ўзмацнення кантролю еўрапейскіх краін за расійскім «ценявым флотам» і рэзкіх заяў Уладзіміра Пуціна, які пагражаў ЕС люстранымі адказамі на дагляды расійскіх суднаў. https://nashaniva.com/402433 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402433

  7. Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды» У Беларусі могуць узмацніць абмежаванні на рэкламу ігральнага бізнэсу. Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства ўжо распрацаваныя профільным міністэрствам. Аднак сама ініцыятыва грамадзян знізу выклікала рэзкае раздражненне ў Мукавозчыка. https://nashaniva.com/402432 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402432

  8. Украіна пачала выкарыстоўваць брытанскія дроны для далёкіх удараў па тэрыторыі Расіі У сучаснай вайне кошт зброі перастаў гарантаваць перамогу, саступіўшы месца масавасці і тэхналагічнай гнуткасці. Украіна знайшла асіметрычны адказ на расійскую перавагу ў паветры, перанёсшы поле бою глыбока на тэрыторыю праціўніка і наносячы мільярдныя страты з дапамогай адносна недарагіх заходніх апаратаў. https://nashaniva.com/402431 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402431

  9. Дачцэ Біла Гейтса можа пагражаць да 20 гадоў турмы з-за махлярства з кукі-файламі Малодшая дачка заснавальніка Microsoft апынулася ў цэнтры гучнага расследавання. Яе стартап падазраюць у незаконнай падмене файлаў cookie для атрымання камісійных выплат, што па законах ЗША кваліфікуецца як інтэрнэт-махлярства. https://nashaniva.com/402429 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402429

  10. edited

    У Італіі абрабавалі музей з карцінамі генія Адраджэння, якога параўноўвалі з Рафаэлем. Чаму зладзеі спакусіліся менавіта гэтымі творамі? З рэгіянальнага музея ў сіцылійскай Месіне скралі чатыры працы найвялікшага майстра XV стагоддзя Антанела да Месіны. Увагу зладзеяў да мастацкіх твораў прыцягнуў продаж на аўкцыёне за рэкордную суму іншай працы мастака. https://nashaniva.com/402428 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402428

  11. edited

    У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў Выратавальная аперацыя на піку Курумды ў Заалайскім хрыбце Кыргызстана, якая доўжылася больш за тыдзень, падыходзіць да завяршэння. Ратавальнікі выявілі целы траіх альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў і адзін грамадзянін Літвы. Трагедыя, імаверна, адбылася ў выніку каменяпаду або сходу снежна-каменнай масы падчас спуску з вяршыні. https://nashaniva.com/402430 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402430

  12. Латушка: Лукашэнка асабіста загадаў мне скараціць Спіс помнікаў удвая, бо яны «замінаюць інвестарам» Былы міністр культуры распавёў «Нашай Ніве», што цэнтралізаваная кампанія па знішчэнні гістарычнай спадчыны пачалася не сёння. Яшчэ 15 гадоў таму Лукашэнка прама патрабаваў выключыць са Спісу каштоўнасцей тысячы аб'ектаў, каб яны не перашкаджалі забудоўшчыкам. https://nashaniva.com/402427 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402427

  13. З Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх святароў. У Магілёве ўжо развіталіся з пробашчам — і з праектам новага касцёла Нягледзячы на публічныя сустрэчы з каталіцкімі іерархамі і дэкларацыі аб «узаемаразуменні і згодзе», у Беларусі ўсё часцей не працягваюць дазволы на рэлігійную дзейнасць замежным святарам. Улады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звярнуліся з просьбай да Аляксандра Лукашэнкі. https://nashaniva.com/402426 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402426

  14. Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з былым міністрам «ЛНР» У Магілёве пачаўся капітальны рамонт гістарычнага будынка, на тарцы якога намаляваны мурал з «Пагоняй». Камяніца, якая раней прызначалася для пашырэння Музея гісторыі Магілёва, нечакана была перададзена пад аддзяленне пасольства Расійскай Федэрацыі. Такіх аддзяленняў плануецца адкрыць адразу тры — ва ўсіх усходніх аблцэнтрах. https://nashaniva.com/402425 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402425

  15. Жанчына ў Вене судзіцца з горадам праз сэксісцкую плату за грамадскія туалеты Грошы спаганяюць толькі за наведванне кабінкі, а пісуары бясплатныя. Але яны ж толькі для мужчын! https://nashaniva.com/402420 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402420

  16. Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны» Сэрвіс «Яндэкс Плюс» апублікаваў спіс самых папулярных трэкаў сярод беларускіх карыстальнікаў. У дзясятку лідараў увайшлі выключна прадстаўнікі расійскага шоу-бізнесу. https://nashaniva.com/402424 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402424

  17. Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг У Новым Саколіне, родавым гняздзе старажытнага роду, праходзяць археалагічныя раскопкі рэшткаў княжацкай пахавальні XVII—XVIII стагоддзяў. Археолагам ужо ўдалося дайсці да ўзроўню крыпты і выявіць фрагменты арыгінальнага сценапісу. Працы ініцыяваныя мясцовымі краязнаўцамі, а фінансаванне цалкам сабранае за кошт ахвяраванняў. https://nashaniva.com/402423 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402423

  18. 50‑гадовая беларуская турыстка ўскарабкалася на гару Алімп. А вось спускалі яе на насілках Дапамагаць ёй паехалі дзве машыны ратавальнікаў. https://nashaniva.com/402421 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402421

  19. edited

    Арганізатары беларускага TEDx у Варшаве дагэтуль не атрымалі грошы за прададзеныя квіткі Кампанія беларуса Паўла Цішчанкі затрымлівае іх ужо чатыры месяцы. https://nashaniva.com/402316 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402316

  20. У абласной бальніцы ўпершыню пачалі рабіць перасадку валасоў. Колькі каштуе? Спецыялісты абяцаюць прыжывальнасць да 95-98% валасоў і медыцынскі кантроль на ўсіх этапах аднаўлення, піша @zerkalo_io. https://nashaniva.com/402411 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402411

  21. Older posts