У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў Выратавальная аперацыя на піку Курумды ў Заалайскім хрыбце Кыргызстана, якая доўжылася больш за тыдзень, падыходзіць да завяршэння. Ратавальнікі выявілі целы траіх альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў і адзін грамадзянін Літвы. Трагедыя, імаверна, адбылася ў выніку каменяпаду або сходу снежна-каменнай масы падчас спуску з вяршыні. https://nashaniva.com/402430 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402430