Чалавецтва такое генетычна разнастайнае дзякуючы смяротнай малярыі, якая тысячагоддзямі дзяліла Афрыку на ізаляваныя рэгіёны Прынята лічыць, што нашы продкі рассяляліся па планеце, кіруючыся выключна зменамі клімату і пошукам багатых на ежу тэрыторый. Аднак новае даследаванне даказвае, што дзясяткі тысяч гадоў чалавецтвам кіраваў зусім іншы, нябачны і бязлітасны вораг. Ён будаваў неадольныя муры паміж папуляцыямі, не даючы ім сустракацца і фарміруючы тую генетычную разнастайнасць, якую мы маем сёння. https://nashaniva.com/402434 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402434