✡️💥 29 кастрычніка 1952 года ў 🏹 Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай. Вялікая сінагога — помнік архітэктуры XVII стагоддзя ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры горада, каля Рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы. Твор архітэктуры рэнесансу. Вялікае Княства Літоўскае: Першую драўляную сінагогу ў Пінску пабудавалі ў 1506 годзе. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную святыню. Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе будынак пацярпеў ад пажару. Пазней святыню адбудавалі. Пад уладай Расійскай імперыі: Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, сінагога працягвала дзейнічаць. Найноўшы час: 7 жніўня 1921 года моцна пацярпела ад гарадскога пажару. У 1920-я гады будынак сінагогі рэканструявалі. У гэты час вакол сінагогі праходзіла Акружная вуліца, на якой знаходзіліся яшчэ дзве сінагогі. Падчас Другой сусветнай вайны: сінагога нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады разбурылі помнік архітэктуры.