🚫 Анджэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на беларускай мяжы Калі памежнік унёс ягоныя дадзеныя ў базу, «загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія ў іх толькі ёсць». Пачобута адвялі на асобную размову, дзе яго спыталі, калі ён збіраецца вяртацца назад, хоць журналіст адказаў, што прыехаў у Беларусь «назусім». Спачатку ў яго паспрабавалі праверыць тэлефон, на што ён сказаў, што не ўмее яго разблакоўваць. А пазней да яго прыйшлі двое памежнікаў і чалавек у цывільным: «Магчыма, гэта быў КДБ. Мяркую, што КДБ, але дакладна не ведаю. І размова са мной у іх асабліва не клеілася» – распавёў былы палітвязень польскаму медыя «Kanał Zero». Пасля каля дзесяці хвілінаў размовы яго адпусцілі.