МАСАВАЕ ЗАТРЫМАННІ ПАДЛЕТКАЎ У ЦЭНТРЫ МАСКВЫ Увечары ў раёне Кітай-горада і Чыстых прудаў у Маскве сілавікі правялі так званы «прафілактычны рэйд» і затрымалі не менш за 300 чалавек, у тым ліку падлеткаў 12–14 гадоў. Паводле «Осторожно, новости», падставай для затрыманняў маглі стаць лозунгі, нефармальная вопратка і афарбаваныя валасы. У пастарунках дзяцей гадзінамі трымалі без ежы і вады, забаранялі тэлефанаваць, а некаторых, паводле паведамленняў, збівалі. Паўналетнім затрыманым выдавалі позвы ў ваенкамат і прапаноўвалі падпісваць кантракты з Мінабароны РФ, а далей на "сво". Падлеткаў пачалі адпускаць толькі пасля таго, як раз'юшаныя бацькі сабраліся каля аддзяленняў паліцыі і запатрабавалі вызваліць дзяцей.