У СМАРГОНІ З «НУЛЯВОГА КІЛАМЕТРА» ПРЫБІРАЮЦЬ СЦЯГІ СУСЕДНІХ КРАІНАЎ У Смаргоні камунальныя службы пачалі дэмантаж дэкаратыўнай кампазіцыі на кальцавой развязцы па вуліцы Савецкай. Сем гадоў таму яе ўсталявалі як сімвал міжнародных сувязяў і добрасуседства. Цяпер з канструкцыі зразаюць указальнікі з назвамі гарадоў і здымаюць абліцоўку ў колерах нацыянальных сцягоў. Пад дэмантаж трапілі Вільня, Варшава і Талін, а заадно і Масква — каб не пакідаць яе адну сярод беларускіх абласных цэнтраў. Арт-аб'ект з'явіўся ў 2019 годзе напярэдадні абласных «Дажынак». Тады яшчэ гаварылі пра шматвектарнасць, міжнароднае супрацоўніцтва і чакалі еўрапейскіх турыстаў. Указальнікі нагадвалі пра геаграфічную блізкасць Беларусі да суседзяў: да Вільні ад Смаргоні — усяго 77 км, да Мінска — 100 км, да Варшавы — 440 км, да Таліна — 554 км, да Масквы — 680 км. Сімвал добрасуседства, які прастаяў усяго сем гадоў, цяпер аказаўся непатрэбным.
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
133.2%2.2K avg views
Posting
12.9/day
last 1 hour ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 8 Nov 2026, 17:40 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.