Расія прапануе беларусам мільёны за кантракт з расійскай арміяй У беларускіх Telegram-каналах, Viber-чатах і мясцовых супольнасцях усё часцей з'яўляюцца аб'явы аб наборы на службу ў расійскую армію.Паводле расследавання Euronews ад 26 верасня 2026 года, патэнцыйным навабранцам абяцаюць высокія заробкі, расійскае грамадзянства і дапамогу з пагашэннем даўгоў. У некаторых прапановах фігуруе аднаразовая выплата да 4,35 мільёна расійскіх рублёў, якія беларусы не заўсёды атрымоўваюць потым. Аднак за фінансавымі абяцаннямі стаіць рызыка адпраўкі на фронт і пагроза жыццю. Грошы можна зарабіць, даўгі — пагасіць, але чалавечае жыццё вярнуць немагчыма.