Беларуская армія — пад крымінальным пераследам рэжыму З 2020 года беларускім праваабаронцам стала вядома як мінімум пра 75 вайскоўцаў, якія фігуруюць ва ўголоўных справах. Паводле звестак цэнтра «Вясна» на 5 лістапада 2026 года, 33 з іх знаходзяцца за кратамі. Сярод асноўных абвінавачанняў — дзяржаўная здрада і акт тэрарызму, паводле якіх улады пераследуюць людзей на тэрміны да 25 гадоў калоніі. У 2026 годзе былі асуджаныя яшчэ не менш за 13 вайскоўцаў. Сярод вядомых асуджаных — Генрых Агеяў, Іван Балаценка і Юрый Васілеўскі, якія атрымалі адпаведна 21, 25 і 17 гадоў зняволення. За палітычную нелаяльнасць, меркаваную дапамогу апазіцыі і нязгоду з "сво" і з дзеяннямі рэжыму беларускія вайскоўцы расплачваюцца сёння дзесяцігоддзямі ўласнага жыцця.