💊Лекі на дом па ўсёй Беларусі «Белпошта» запусціла экспрэс-дастаўку па ўсёй Беларусі. Інтэрнэт-аптэка Pharmamall сумесна з «Белпоштай» арганізавала экспрэс-дастаўку безрэцэптурных лекаў і тавараў для здароўя ва ўсе населеныя пункты Беларусі. Заказ можна аформіць праз сайт Pharmamall. Кур'еры дастаўляюць прэпараты, якія не патрабуюць захавання халадовага ланцуга і могуць захоўвацца пры тэмпературы не ніжэй за +15 °C. Рэцэптурныя лекі дазваляецца забраніраваць анлайн, але атрымаць іх можна толькі ў аптэцы. Спіртазмяшчальныя сродкі з утрыманнем спірту больш за 25% не дастаўляюць. Для тых, хто не мае доступу да інтэрнэту, прадугледжаны заказ па тэлефоне 169.