🔥 Сілы абароны Украіны атакавалі дронамі адзін з найбуйнейшых НПЗ Расіі ў Разані. Разанскі НПЗ займае чацвёртае месца ў Расіі па аб'ёмах перапрацоўкі нафты. Яго магутнасць складае больш за 17 млн тон нафты ў год — амаль 5% усіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў РФ. На працягу 2026 года прадпрыемства ўжо неаднаразова падвяргалася атакам і толькі нядаўна аднавіла працу. Акрамя таго, паводле папярэдняй інфармацыі, у Разані пад удар трапіў лагістычны склад Wildberries .