Як выехаць з Украіны без дзейнага пашпарта? Да «Сустрэчы» звяртаюцца беларусы, якія згубілі пашпарт, маюць пратэрмінаваны дакумент або не могуць атрымаць новы. Нядаўна мы дапамаглі былому беларускаму добраахвотніку вырашыць пытанне перасячэння ўкраінскай мяжы. Дзелімся асноўнымі рэкамендацыямі. ❗️ Калі ў вас няма дзейнага пашпарта, падрыхтуйцеся да выезду загадзя. 1. Звярніцеся ў Дзяржаўную памежную службу Украіны (https://dpsu.gov.ua/). Апішыце сваю сітуацыю, прычыны адсутнасці пашпарта, мэту і кірунак выезду. 2. Калі едзеце ў Польшчу па міжнародную абарону, падрыхтуйце суправаджальны ліст для польскіх памежнікаў і далучыце яго да звароту ва ўкраінскую памежную службу. 3. Калі едзеце ў іншую краіну, загадзя высветліце магчымасць перасячэння мяжы без дзейнага пашпарта. 4. Калі хочаце вярнуцца ў Беларусь, даведайцеся пра працэдуру добраахвотнага вяртання ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны (https://dmsu.gov.ua/). 🤍 Чым дапаможа «Сустрэча»? Нашы праваабаронцы-валанцёры дапамогуць падрыхтаваць звароты і дакументы, разабрацца ў працэдурах і вызначыць план дзеянняў з улікам вашай сітуацыі. 📩 Патрэбная дапамога? Пішыце нам у асабістыя паведамленні. Захавайце допіс і падзяліцеся з тымі, каму гэта можа спатрэбіцца.
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
133.2%2.2K avg views
Posting
12.8/day
last 3 hours ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 2 Nov 2026, 18:02 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.3K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.