У Антверпене перад беларускай грэка-каталіцкай царквой пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі Учора каля 8-й гадзіны раніцы паліцыя Антверпена (Бельгія) атрымала паведамленне пра падазроны прадмет перад храмам Найсвяцейшага Сэрца Езуса на вуліцы Lange Beeldekensstraat. Побач з царквой знайшлі каністру з бензінам, да якой была прымацаваная піратэхніка. У гэтым храме праходзяць набажэнствы Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Паліцыя ачапіла вуліцу. Службу давялося адмяніць. Паводле паведамлення, падазраванага ў дачыненні да інцыдэнту затрымалі.