Кібератакі закранулі мабільныя праграмы МНС Расіі і ўкраінскую «Паветраную трывогу». У МНС Расіі паведамілі пра ўзлом мабільнага прыкладання, у выніку якога зламыснікі змаглі разаслаць насельніцтву фэйкавую інфармацыю. У ведамстве сцвярджаюць, што цяпер сістэма абвесткі працуе ў штатным рэжыме. Перш кібератацы падверглася і ўкраінскае прыкладанне «Паветраная трывога». Распрацоўшчыкі паведамілі пра несанкцыянаванае ўмяшанне, адключылі push-апавяшчэнні і часова прыпынілі працу сэрвісу.