🔥 Атакаваны НПЗ «Лукойла» ў расійскім Кстове Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Кставе Ніжагародскай вобласці РФ. Праектная магутнасць прадпрыемства — 17 млн тон нафты за год. Гэта чацвёрты па аб'ёмах перапрацоўкі НПЗ у Расіі і адзін з ключавых пастаўшчыкоў паліва для расійскай арміі. Губернатар вобласці Глеб Нікіцін паведаміў пра значныя пашкоджанні прамысловага аб'екта і знішчэнне больш за сотню дронаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. На час аднаўленчых работ у раёне магчымае часовае адключэнне электрычнасці. Тым часам у Ніжнім Ноўгарадзе паведамляюць пра чэргі на аўтазапраўках.