Год таму, напярэдадні Дня ўсіх святых, мы ў Доме Вольнай Беларусі ў Львове, дзе тады знаходзіўся музей, прысвечаны беларускім Героям, якія загінулі ва Украіне, запалілі лампадкі ў іх памяць. Дзень усіх святых, хрысціянскае свята, прысвечанае ўсім святым. У гэты дзень людзі запальваюць свечкі не толькі на магілах сваіх продкаў, але і на пахаваннях загінулых воінаў, ушаноўваючы памяць тых, хто адышоў у вечнасць. Мы зноў успамінаем тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і годнасць — за Беларусь і за Украіну. Няхай святло гэтых лампадак будзе сімвалам нашай нязгаснай памяці, удзячнасці і надзеі. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх! Слава Героям!