А тым часам у Польшчы адбываюцца цікавыя падзеі, якія некаторыя ўжо называюць дзяржаўным пераваротам, што можа каштаваць пасады прэзідэнту Польшчы Каралю Навроцкаму. Удзень 30 кастрычніка на сайце Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы з'явілася паведамленне пра адхіленне ад пасадаў старшыні суда Багдана Свёнчкоўскага і яго намесніка Бартламэя Саханьскага. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва PAP. Выконваць абавязкі кіраўніка ўстановы павінна суддзя Ганна Корвін-Пятроўская, якая мае найбольшы стаж працы. Аднак у афіцыйным акаўнце Канстытуцыйнага трыбунала ў сацыяльнай сетцы X заявілі, што сайт суда быў захоплены, а яго старшынёй па-ранейшаму застаецца Багдан Свёнчкоўскі. У сакавіку 2026 года польскі Сейм абраў шасцярых новых суддзяў, аднак прэзідэнт Караль Навроцкі прыняў прысягу толькі ад Магдалены Бенткоўскай і Дарыюша Шостэка, а ад астатніх адмовіўся. Крышцян Маркевіч, Ганна Корвін-Пятроўская, Мацей Табароўскі і Марцін Дзюрда склалі прысягу ў парламенце. Аднак Караль Навроцкі не прызнаў гэтую працэдуру, а старшыня трыбунала Багдан Свёнчкоўскі не дапусціў суддзяў да выканання іх абавязкаў. На думку Венецыянскай камісіі, дзеянні, накіраваныя на блакаванне працы суддзяў, абраных парламентам, супярэчаць належнаму падзелу паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі. Ганна Корвін-Пятроўская звярнулася ў паліцыю з-за магчымай пагрозы бяспецы суддзяў і супрацоўнікаў установы, а таксама рызыкі парушэння грамадскага парадку. Праваахоўнікі прыбылі на тэрыторыю трыбунала. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што аднаўленне вяршэнства права з'яўляецца абавязкам яго ўрада. У той жа час дэпутаты партыі «Права і справядлівасць» (PiS) заяўляюць пра дзяржаўны пераварот і спробу захопу дзяржаўнай установы пасля паведамлення пра адхіленне Свёнчкоўскага і Саханьскага. На фоне кадравага супрацьстаяння прэзідэнт Польшчы Караль Навроцкі, які знаходзіўся з візітам у Сенегале, быў вымушаны ужо вярнуцца ў Польшчу. Каля будынка Канстытуцыйнага трыбунала тым часам адбываюцца сутыкненні і штурханіна з паліцыяй. Таксама сцягваецца поліцыя з іншых гарадоў да Варшавы.