Крыптабіржа KuCoin спыніла абслугоўванне карыстальнікаў з Беларусі і Расіі Крыптабіржа KuCoin абвясціла аб спыненні абслугоўвання кліентаў з Беларусі і Расіі. Абмежаванні ўступілі ў сілу 29 кастрычніка. Кампанія патлумачыла рашэнне неабходнасцю выконваць дзеючыя заканадаўчыя і рэгулятарныя патрабаванні. KuCoin абяцае арганізаваць спыненне абслугоўвання так, каб карыстальнікі змаглі закрыць свае пазіцыі і вывесці актывы. Закранутым кліентам павінны даслаць паведамленні з інструкцыямі. Раней пра спыненне абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі паведамілі крыптабіржы MEXC і Bitget.