⚡️У Беларусі паведамляюць пра выбух і збіты беспілотнік У ноч на 29 кастрычніка жыхары Магілёва чулі выбух. Паводле мясцовых паведамленняў, дрон рухаўся ў бок расійскай мяжы. На вуліцы Чалюскінцаў, каля дзіцячага садка № 51, заўважылі пажарныя машыны, міліцыю і хуткую дапамогу. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што беспілотнік быў збіты. Напярэдадні ў Крычаве на вуліцы Кутузава дрон упаў на лазню.