Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0

⚖️ У Беларусі рэжым вынес жорсткія прысуды сілавікам У Мінску абласны "суд" прысудзіў трох беларусаў да 17, 21 і 25 гадоў зняволення па справе, звязанай з BYPOL. Пра гэта 27 кастрычніка паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Найбольшы тэрмін — 25 гадоў — атрымаў былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі Іван Балаценка. Экс-сілавіка Генрыха Агеева асудзілі на 21 год, а былога выкладчыка БНТУ Юрыя Васілеўскага — на 17 гадоў. Мужчын зрабілі вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. У справе таксама фігуруюць абвінавачанні ў падрыхтоўцы да тэрактаў, замахах на іх і злачынствах супраць транспартнай інфраструктуры. Пераслед звязваюць з BYPOL — ініцыятывай былых беларускіх сілавікоў, якую Вярхоўны суд Беларусі прызнаў «тэрарыстычнай арганізацыяй» у 2022 годзе. Дзесяцігоддзі чалавечага жыцця за кратамі. Каб ацаніць справядлівасць гэтых прысудаў, неабходныя адкрыты судовы разбор, незалежная праверка доказаў і гарантыі права на абарону. А калі чалавека ў пагонах пазбаўляюць свабоды на 17–25 гадоў за тое , што ён дзейнічаў бачыўшы, што рэжым захапіў уладу і яго дзеянні падпадалі пад ст. 357, ч.3. КК РБ , пытанне справядлівага суда становіцца пытаннем не толькі яго лёсу, але і даверу да ўсёй сістэмы правасуддзя.

Views over time

01K2K27 Oct 11:1413 Nov 15:432.1K27 Oct 11:14: 0 views13 Nov 15:43: 2,150 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 11:140
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.