Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from ŽYVY HOŁAS | ЖЫВЫ ГОЛАС

🤬У кабінэтах ГУБОПіКу вісяць партрэты Пуціна Былы палітвязень і журналіст Дзьмітры Сельвеструк у інтэрвію праекту WOLNI расказаў пра катаваньні, зьбіцьцё і зьдзекі, якія перажыў падчас зьняволеньня ў Беларусі. Паводле яго, катаваньні працягваліся і пасьля затрыманьня супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, а ў мэдычнай дапамозе яму адмаўлялі. Пасьля вызваленьня Дзьмітры сутыкнуўся з новымі абмежаваньнямі: статус «экстрэміста» ці «тэрарыста» ўскладняе працу, карыстаньне грашыма і сродкамі сувязі. Праз страх перасьледу многія знаёмыя перасталі зь ім кантактаваць, а пагроза паўторнага затрыманьня прымусіла журналіста пакінуць Беларусь. У эміграцыі да гэтага дадаліся праблемы з прававым статусам, мовай і пошукам працы. Гісторыя Дзьмітрыя паказвае, што вызваленьне не заўсёды азначае заканчэньне перасьледу: ягоныя наступствы працягваюць уплываць на жыцьцё былых палітвязьняў. Інтэрвію падрыхтаваў праект WOLNI — https://www.instagram.com/memorial.polska/. Былыя палітвязьні маюць патрэбу ў падтрымцы і салідарнасьці.

Views over time

01K2K3K26 Oct 10:1513 Nov 15:432.3K26 Oct 10:15: 0 views13 Nov 15:43: 2,330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Oct 2026, 10:150
13 Nov 2026, 15:432.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.