Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ

У нас добрая навіна! Ва Ужгарадзе будзе ўсталявана інфармацыйная дошка на вуліцы Кастуся Каліноўскага! Нагадаем, што раней вуліца ва Ужгарадзе была перайменаваная ў гонар Кастуся Каліноўскага — нацыянальнага героя беларускага, польскага і літоўскага народаў, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе супраць Расійскай імперыі за свабоду і незалежнасць. Кастусь Каліноўскі пакінуў нам словы, якія і сёння гучаць актуальна: «Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі над табою маскаля ўжо не будзе!» Вельмі важна, каб жыхары гэтай вуліцы і госці горада ведалі, хто такі Кастусь Каліноўскі і чаму яго імя ўвекавечанае на мапе Ужгарада. Інфармацыйная дошка дапаможа захаваць гістарычную памяць і расказаць пра чалавека, які стаў сімвалам барацьбы за свабоду. Шчыра дзякуем уладам горада Ужгарада за падтрымку нашай ініцыятывы і гатоўнасць спрыяць ушанаванню памяці нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Літвы! Памятаем сваю гісторыю — ушаноўваем герояў — змагаемся за свабоду!

Views over time

01K2K25 Oct 10:0413 Nov 15:432.2K25 Oct 10:04: 0 views13 Nov 15:43: 2,240 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 10:040
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.