Пасля візіту Коўла ў Беларусь маглі вызваліць больш палітвязняў, чым паведамлялася. Сярод магчымых вызваленых называюць Вольгу Брыцікаву, былую лідарку незалежнага прафсаюза «Нафтана». Ускосныя прыкметы, у тым ліку афіцыйная падзяка, маглі сведчыць пра падрыхтоўку да яе вызвалення. Аднак Брыцікава, паводле сведчанняў былых зняволеных, не хацела пакідаць Беларусь і выступала супраць прымусовага вывазу.