Кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» атрымаў узнагароду ад Праваслаўнай Царквы Украіны — Ордэн святога Архістратыга Міхаіла II ступені. Успрымаем гэтую ўзнагароду як знак павагі да працы дзеля ўмацавання беларуска-ўкраінскіх адносін, падтрымкі ўкраінскага народа і захавання памяці пра тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Шчыра ўдзячны Мітрапаліту Кіеўскаму і ўсёй Украіны Епіфанію за высокую ацэнку маёй дзейнасці. Для нас гэта не толькі асабісты гонар, але і вялікая адказнасць працягваць сваю працу на карысць Украіны, беларускага народа і нашай агульнай будучыні. Жыве Беларусь! Слава Україні!