🔥⚡️У ноч на 24 кастрычніка ў Краснадарскім краі РФ была атакаваная падстанцыя 500/220 кВ «Тамань», якая ўваходзіць у сістэму энергамоста з Расіі ў акупаваны Крым.Паводле маніторынгавых паведамленняў, на аб’екце зафіксавалі пажар, а NASA FIRMS адзначыла цеплавыя анамаліі. На паўвостраве пачаліся маштабныя перабоі з электразабеспячэннем, а ў Сімферопалі, Ялце, Джанкоі, Алушце і іншых населеных пунктах паведамлялі пра адключэнні святла. ⚡️🔥Сэрвіс NetBlocks таксама зафіксаваў амаль поўную адсутнасць інтэрнэт-трафіку ў Крыме. ⚡️🔥 У Самарскай вобласці пад удар трапіў хімічны завод «Тальяцікаўчук», які вырабляе сінтэтычныя каўчукі, манамеры і высокаактанавыя дабаўкі да бензіну. ⚡️🔥 Акрамя таго, Генштаб Украіны паведаміў пра паражэнне самалёта на аэрадроме «Ейск», аднак ступень яго пашкоджанняў удакладняецца.