⚡️Мілітарызацыя з дзіцячага садка ў Беларусі У Ляхавічах пяцігадовых дзяцей прымаюць у «юныя патрыёты». Ва ўсіх чатырох дзіцячых садках Ляхавічаў Брэсцкай вобласці створаны ваенна-патрыятычныя клубы. У пачатку кастрычніка дзесяць пяцігадовых выхаванцаў дзіцячага садка № 3 прынеслі клятву ў атрадзе «Юныя патрыёты» і апранулі спецыяльна пашытую ваенную форму. Дашкольнікаў вучаць строіцца, хадзіць строем і выконваць каманды, а ў маі 2026 года ў горадзе правялі першы раённы фестываль «Юныя патрыёты Беларусі». Калі дзяцей з пяці гадоў вучаць жыць паводле ваенных статутаў, узнікае пытанне, а ці не падмяняюць выхаванне ідэалагічнай апрацоўкай?