Памёр Ян Памедор Рэуцкі — чалавек, які аб’яднаў беларусаў у Варшаве ў Facebook Ва ўзросце 50 гадоў пайшоў з жыцця Ян Памедор Рэуцкі — стваральнік адной з найбуйнейшых беларускіх супольнасцяў у Facebook «Беларусы ў Варшаве». Ягоная група аб’яднала тысячы беларусаў у эміграцыі, дапамагаючы людзям знаходзіць падтрымку, інфармацыю і адно аднаго ў чужой краіне. У Беларусі Ян быў вядомы як аўтар легендарнай «Музычнай газеты», а з 2012 года жыў у Варшаве. У Польшчы ён развіваў уласную кавярню Temperatura, працягваючы ствараць прастору для сустрэч і зносін. Светлая памяць чалавеку, чыя праца пакінула прыкметны след у жыцці беларускай супольнасці за мяжой.