У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў Памежная ахова Польшчы затрымала 11 беларускіх спартсменаў, якія прыехалі на чэмпіянат свету па каратэ па турыстычных візах. Чэмпіянат свету сярод спартсменаў да 21 года праходзіў 14–18 кастрычніка ў Бельска-Бяле. Паводле польскага боку, мэта ўезду не адпавядала заяўленай. Спартсменам выдалі прадпісанні пакінуць Польшчу цягам васьмі дзён. Арганізатары, паводле прэзідэнта Польскага саюза каратэ, загадзя ведалі пра магчымы ўдзел беларусаў і расіян з турыстычнымі візамі, нягледзячы на дзейныя абмежаванні.