#Гавораць_беларусы 🖊На жаль, з такім "нацыянальным лідэрствам і беларускім прадстаўніцтвам", якое сёньня сфарміравалася за межамі Беларусі, мы застанемся без нацыі і нацыянальнай гісторыі. Нам пакінуць Дзяржынскага, Лукашэнку і БССР. Вельмі ўсе гэта прыгадвае савецкі фільм, "Іван Васіл'евіч мяняе прафесію": "Чаго яны там хочуць? Кемскую воласть? Забірайте, у нас земель много". ВКЛ, Шагал, Касьцюшка, Міцкевіч, Астрожскі, Грунвальд, Ворша - забірайце. Мы яшчэ і гісторыю адмыслова пад вас зьменім. Хто не памятае пра "літвінізм" і такое вострае асуджэньне з боку "дэмакратычных сіл" права беларусаў на гістарычную спадчыну ВКЛ. А як з ідэятврочай, экзыстэнцыйнай цытаты Каліноўскага прыбралі слова "маскалі", (а гэта ўжо 2023 год). Ну вы ж разумееце, такі словы маглі ж пакрыўдзіць мудрую Маскву. Так здараецца, калі "нацыянальны лідэр" не ведае сваёй гісторыі, і за столькі часу не паспрабавала паглыбіцца ў яе, хаця б зазірнуць у Вікіпедыю. "Касьцюшкі (Kaściuški) — беларускі/літвінскі шляхецкі род гербу «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік — Фёдар, які памёр у 1508 годзе. Ягоны сын Канстантын (Касьцюшка; ад яго пайшло прозьвішча роду) быў пісарам канцылярыі вялікага князя і ў 1509 годзе атрымаў ад Жыгімонта Старога маёнтак Сяхновічы ў Берасьцейскім павеце (цяпер Жабінкаўскі раён Берасьцейскай вобласьці), ад назвы якога род часам зваўся Касьцюшкамі-Сяхновіцкімі. У шлюбе з Ганнай Гальшанскай Канстантын меў сыноў Івана і Фёдара, якія далі пачатак дзьвюм галінам роду Касьцюшкаў: Іванавічаў і Фёдаравічаў. Менавіта з роду Фёдаравічаў і паходзіць Тадэвуш Касьцюшка". Так, ВКЛ і Рэчпаспалітая (Рэспубліка) Дзвух Народаў былі дзяржавамі шматкультурнымі і на права беларусаў на палітычнае і культурнае спадкаемства, а таксама на свой Пантэон, не павінна успрымацца як абраза іныш народаў. Але таксама беларусы не павінны моўчкі глядзець на прыватызацыю іншымі сваёй гісторыі і пераўтворвацца ў гістарычную перэферыю (крэсы). Так, нашаму народу не пашчасьціла, расейская імперыя зьнішчыла не толькі нашую дзяржаву, але і памяць, пераўтварыўшы ВКЛ і Рэчпаспалітую не ў наш дзяржаўны капітал, а зьнешнюю акупацыю, а палітыку Расейскай імперыі ў вызваленьне і аб'яднаньне. І вось менавіта на такім каланіяльным мысьленьні сфарміраваліся цэлыя пакаленьні, "лідэры", які проста баяцца сказаць, што ВКЛ і Рэч Паспалітая таксама належаць нам, як і іншым сучасным дзяржавам, Літве і Польшчы. Так, нам не пашчасьціла, бо мы не мелі магчымасьці і часу з 1918 па 1939 год, на сваю незалежную дзяржаву, каб мець свой голас у справах гісторыі. Мы заставаліся пад савецкай акупацыяй, а рэпрэсіі знішчылі нашу інтэлектуальную аснову і памяць, пакуль суседзі мелі магчымасьць асвойваць гістарычную спадчыну. Вось і зараз мы не маем дзяржавы і сваёй культурнай палітыкі (у Беларусі - гэта палітыка "новага рускага сьвету", з усімі наступствамі. Павал Вусаў
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
133.1%2.2K avg views
Posting
12.6/day
last 3 hours ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 17 Oct 2026, 13:55 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.