Пасля пагроз прапагандыста Азаранка на віцебскую Z-актывістку звярнула ўвагу міліцыя Манкуртка Эльвіра Мірсалімова паведаміла, што за дзень ёй чатыры разы тэлефанавалі з міліцыі — з розных аддзелаў і нават гарадоў. Раней яе выклікалі для здачы ўзору ДНК, верагодна, у межах пошуку яе сястры Крысціны, якая з’ехала з Беларусі каля двух гадоў таму. Пасля пагроз з боку Азаранка сітуацыя вакол Мірсалімовай прыцягнула ўвагу і яе аднадумцаў. Мастачка Святлана Жыгімонт выступіла ў яе абарону, адзначыўшы, што ў Беларусі ад абразаў абаронены толькі Лукашэнка. «Дзень маці ўдаўся. Заўтра пайду здавацца», — напісала Мірсалімова пасля шматлікіх званкоў з міліцыі.