ЕС выключыў Гуцэрыева і Шаўцова са спісу санкцый па Беларусі 13 кастрычніка Савет ЕС прыняў рашэнне выключыць расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Віктара Шаўцова з санкцыйнага спісу. Адпаведны дакумент быў апублікаваны ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза 14 кастрычніка. Рашэнне прынята пасля ацэнкі адпаведных абставін па прапанове Вярхоўнага прадстаўніка ЕС. Пастанова ўжо ўступіла ў силу.