Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
edited

Расійскія спецслужбы могуць рыхтаваць замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній Заходнія разведкі папярэдзілі кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных прадпрыемстваў пра рост пагроз замахаў. Пра гэта паведаміла Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў пяці еўрапейскіх спецслужбаў. Паводле крыніц выдання, Крэмль імкнецца пашырыць дыверсійныя і гібрыдныя аперацыі ў Еўропе, каб аслабіць падтрымку Украіны. Асаблівую рызыку бачаць для вытворцаў узбраенняў, беспілотнікаў і кампанентаў да іх. У адказ кампаніі ўзмацняюць ахову кіраўнікоў, у тым ліку па рэкамендацыях дзяржаўных службаў бяспекі. Паводле FT, расійская ваенная разведка можа выкарыстоўваць крымінальныя сеткі і агентуру для арганізацыі такіх аперацый. У 2024 годзе ЗША папярэдзілі Германію пра меркаваны план замаху на кіраўніка Rheinmetall Арміна Папергера.

Views over time

01K2K11 Oct 10:2513 Nov 15:432.2K11 Oct 10:25: 0 views13 Nov 15:43: 2,250 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Oct 2026, 10:250
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.