Мінуў роўна месяц ад дня аднаўленьня і прыняцьця Дэкалогу Беларускага Жаўнера. Месяц запеклых баёў, цяжкіх страт і ўзнёслых здабыткаў! Нагадаем, як адбывалася гістарычная містэрыя прыняцьця Дэкалогу. Мячом і агнём, крывёю і потам мы здабудзем нашую вольную Беларусь. Бо лепш прыняць сьмерць, чым пагардлівае рабства. Да Дэкалогу! 🔹 1. Ведай, што ты беларус, і гавары ўсюды толькі па-беларуску, бо гэта — твая родная мова, галасы тваіх продкаў, бацькоў і дзядоў. 🔹 2. Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым і непахісным абаронцам сваёй зямлі. 🔹 3. Сьмела ставай супраць кожнага, хто прыходзіць з мячом, каб абрабаваць тваю зямлю і душу. 🔹 4. Ганарыся і будзь шчасьлівы тым, што твая галава асеена сьвятлом Беларускага Нацыянальнага Штандара. 🔹 5. Памятай: тваё шчасьце і воля ўсяго Беларускага Народа — толькі ў тваіх уласных руках. 🔹 6. Будзь самім сабою і трывала кладзі жывы камень у падмурак новае Беларусі. 🔹 7. Шануй тых з чужых народаў, што з павагай і шчырасьцю глядзяць на цябе як на беларуса. 🔹 8. Здрада — гэта найвялікшая гніль і гідасьць, што нішчыць народы; няхай кара за яе будзе такой жа бязлітаснай, як і страшны яе вынік. 🔹 9. Жалезная дысцыпліна і сьвядомасьць кожнага жаўнера — гэта трывалая брама нашай будучай перамогі. 🔹 10. Ад радавога да генэрала — кожны з нас ёсьць гонар сваёй зямлі, шчыт яе незалежнасьці і вольны грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
132.8%2.2K avg views
Posting
12.7/day
last 2 hours ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 10 Oct 2026, 18:51 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.4K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.