Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

❗️Іх рыхтавалі да свабоды — а потым прымусілі вярнуцца ў камеры Больш за 10 беларускіх палітвязняў 16 верасня падрыхтавалі да вызвалення: аформілі дакументы, сабралі рэчы і загадалі чакаць транспарт. Некаторыя нават паспелі раздаць свае рэчы іншым зняволеным, паверыўшы, што нарэшце выходзяць на волю. Але праз некалькі гадзін вызваленне адмянілі без тлумачэння прычын, а вязняў вярнулі ў атрады. Праваабаронцы адзначаюць, што пасля гэтага ў некаторых рэзка пагоршыўся псіхалагічны стан і спатрэбілася медыцынская дапамога. Бо гэта не проста жорсткая псіхалагічная гульня — падобныя дзеянні могуць мець прыкметы бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання.

Views over time

01K2K7 Oct 17:0213 Nov 15:432.2K7 Oct 17:02: 0 views13 Nov 15:43: 2,170 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 17:020
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.