У Беларусі затрымалі сенатара і галоўнага лекара Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандра Карпіцкага. 66-гадовы Карпіцкі, які ўзначальвае бальніцу, знік з працы яшчэ на мінулым тыдні. Цяпер стала вядома, што сілавікі прыйшлі ў кіраўніцтва медустановы. У самой бальніцы пацвярджаюць: галоўнага лекара няма на працоўным месцы. Прычыны затрымання і тое, у чым менавіта падазраюць Карпіцкага, пакуль невядомыя. У Беларусі нават кіраўнік адной з найбуйнейшых абласных бальніц і член Савета Рэспублікі не мае гарантый ад сілавога ціску.