Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
edited

У Менску рэжым судзіць каталіцкага сьвятара У Менску ў закрытым рэжыме пачаўся суд над пробашчам парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну ксяндзом Анатолем Парахневічам. Сьвятара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка, і ўжо больш за 200 дзён ён застаецца за кратамі. Паводле вернікаў, ксёндз утрымліваецца ў СІЗА КДБ. Яму інкрымінуюць «здраду дзяржаве», аднак падрабязнасьці абвінавачаньня грамадзкасьці невядомыя. За час зьняволеньня сьвятар адзначыў 66-годзьдзе і 31-ю гадавіну сьвятарскага пасьвячэньня. Афіцыйнай інфармацыі пра ход працэсу і вынік суду пакуль няма. Закрыты суд і адсутнасьць публічнай інфармацыі зноў пакідаюць грамадзтва без адказаў на галоўнае пытаньне: у чым насамрэч абвінавачваюць сьвятара і наколькі абгрунтаваныя гэтыя абвінавачаньні.

Views over time

01K2K3K6 Oct 09:3013 Nov 15:432.3K6 Oct 09:30: 0 views13 Nov 15:43: 2,330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 09:300
13 Nov 2026, 15:432.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.