💥 На хімзаводзе ў Красназаводску сёння загінулі не менш за 7 чалавек Расійскія крыніцы паведамляюць пра не менш за 7 загінулых у выніку выбуху на Красназаводскім хімічным заводзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. У тым ліку завод вырабляе кампаненты для беспілотнікаў тыпу «Герань». Прычыны і абставіны выбуху пакуль удакладняюцца.