Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
edited

🖍ПАСЕ прапанавала не прызнаваць новую Дзярждуму Расіі дэмакратычна абраным парламентам Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) заклікала дзяржавы не прызнаваць новую Дзяржаўную думу Расіі дэмакратычна абраным парламентам і легітымным прадстаўнічым органам. Адпаведную пазіцыю Асамблея выказала пасля выбараў, якія прайшлі ў Расіі 18–20 верасня 2026 года. Паводле ПАРЕ, праведзенае галасаванне не адпавядала асноўным умовам свабодных і справядлівых выбараў. У Асамблеі адзначылі абмежаванні палітычнай канкурэнцыі, пераслед прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, закрыццё або блакаванне незалежных медыя, а таксама крыміналізацыю крытыкі расійскай вайны супраць Украіны. Асобна ПАРЕ звярнула ўвагу на выключэнне з выбарчага працэсу партыі «Яблоко», якая выступала з антываеннай праграмай. На думку Асамблеі, гэта яшчэ больш абмежавала магчымасць расійскіх выбарцаў выказаць нязгоду з палітыкай уладаў і вайной супраць Украіны. Яшчэ адной праблемай стала адсутнасць незалежнай міжнароднай ацэнкі выбараў. Расійскія ўлады не запрасілі назіральнікаў АБСЕ/БДІПЧ, а таксама прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці. ПАРЕ адзначыла, што гэта не дазволіла правесці паўнавартасную незалежную і бесстароннюю ацэнку выбарчага працэсу. ПАРЕ таксама заклікала краіны — члены і партнёры Рады Еўропы не ўзаемадзейнічаць з новай Дзярждумай і перагледзець механізмы яе ўдзелу ў міжнародным парламенцкім супрацоўніцтве. Пры гэтым прапануецца захоўваць неабходныя каналы для перамоваў аб міры, гуманітарных пытанняў, абмену ваеннапалоннымі і вызвалення незаконна затрыманых грамадзян. Акрамя таго, Асамблея заклікала разглядаць пытанне адказнасці арганізатараў незаконных выбарчых працэсаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. У ПАРЕ падкрэслілі, што правядзенне там расійскіх выбараў не мае легітымнасці і юрыдычных наступстваў.

Views over time

01K2K1 Oct 15:4113 Nov 15:432.1K1 Oct 15:41: 0 views13 Nov 15:43: 2,060 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 15:410
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.