Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

😮 У Рэчыцы за ідэалогію і моладзь на «Беларуснафце» цяпер адказвае ўладальнік кувалды ПВК «Вагнер» Спецыялістам па ідэалагічнай і моладзевай палітыцы на прадпрыемстве структуры «Беларуснафты» стаў Уладзімір Габроў — кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Скіф». У роліку Рэчыцкага ўпраўлення тэхналагічнага транспарту Габроў паказаны за працоўным сталом, а ў іншых публікацыях ён пазначаны як супрацоўнік ідэалагічнай службы. Яшчэ нядаўна Габроў працаваў на вытворчасці, а шмат гадоў кіруе цэнтрам дапрызыўнай падрыхтоўкі «Скіф». Перад поўнамаштабнай вайной ён заклікаў украінскіх вайскоўцаў здавацца, а летам 2022 года адкрыта рэкламаваў набор у расійскую ПВК «Вагнер». У 2023 годзе Габроў атрымаў ад прадстаўніка «Вагнера» кувалду з сімволікай групоўкі — той самы сімвал, які стаў вядомы пасля пазасудовых распраў наймітаў. Пазней ён зрабіў яе экспанатам музея ў Рэчыцкай гімназіі.

Views over time

01K2K3K29 Sep 12:1113 Nov 15:432.4K29 Sep 12:11: 0 views13 Nov 15:43: 2,370 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Sep 2026, 12:110
13 Nov 2026, 15:432.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.